Гісторыя стварэння калекцыі этнакультуры Віцебскага рэгіёну

супрацоўнікамі кафедры дызайну і моды.

Дацэнт кафедры дызайну і моды ВДТУ

Фалей А. В.

   Музей быў створаны па ініцыятыве супрацоўнікаў кафедры мастацкага афармлення і мадэлявання вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці ў 1978 годзе пад кіраўніцтвам загадчыцы кафедры Маі Фёдараўны Рыбалкінай, асновай экспазіцыі музея паслужыла калекцыя узораў народнай творчасці, экспанатаў, набытых у працэсе экспедыцый па Віцебскай вобласці ў 1975 - 1980 гадах .

   У экспедыцыях ўдзельнічалі супрацоўнікі і выкладчыкі кафедры: дацэнт Рыбалкіна Майя Фёдараўна, старшы выкладчык (цяпер дацэнт) Сарокін Віктар Антонавіч, старшы выкладчык Філіпенка Аляксей Мікалаевіч, асістэнт Смолін Генадзь Аляксеевіч.

1.jpg    Экспедыцыя па Віцебскай вобл. Шаркаўшчынскі р-н.

Выкладчыкі кафедры:

Сарокін В.А.

Філіпенка А.М. (імя жанчыны лічыцца невядомым)

Фота перадаў у музей кафедры дызайну Сарокін Віктар Антонавіч ў 2014 годзе

Меркавана фатаграфаваў Смолін Г.А.

2.jpg    Шаркаўшчына. Старая хата.

Сарокін В.А.

Фота перадаў у музей кафедры дызайну Сарокін Віктар Антонавіч ў 2014 годзе

Меркавана фатаграфаваў Смолін Г.А.

 

   Асноўнай канцэпцыяй ініцыятыўнай групы супрацоўнікаў кафедры, якія працавалі над зборам калекцыі музея і распрацоўкай яго экспазіцыі, было жаданне надаць музею навучальны характар, прадастаўляць супрацоўнікам і студэнтам матэрыял для вучэбна-даследчых і навукова-даследчых работ, артыкулаў і публікацый па праблемах этнакультуры, асаблівасцям народнага арнаменту, вышыўкі, набівання, касцюма Віцебскага рэгіёну. Першая экспазіцыя прадметаў беларускай народнай культуры была створана ў памяшканні Віцебскага тэхналагічнага інстытута на кафедры мастацкага афармлення і мадэлявання вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці 1979-80год. Над экспазіцыяй музея працавалі: Сарокін Віктар Антонавіч і Смолін Генадзь Аляксеевіч. Для стварэння экспазіцыі было выдзелена фае 2 корпуса ВТІЛП, вольны ўваход у памяшканне быў зачынены, да ўсіх экспанатаў былі прышытыя этыкеткі з інвентарнымі нумарамі, і інфармацыя па кожнаму экспанату была занесена ў каталог музея кафедры (каталог на сённяшні дзень лічыцца згубленым). Экспазіцыя музея складалася з 5 касцюмаў, якія былі сабраныя ў меркаваныя строі і размяшчаліся ў зашклёных шафах, ручнікі (каля 20) размяшчаліся на металічных кранштэйнах, посцілкі (каля 30) былі раскладзеныя на гарызантальных драўляных подыумах, ўзоры вязаных кручком карункаў і фрагментаў вышыўкі (каля 40) былі аформлены ў драўляных рамах на чырвоным фоне. Фрагменты пазалочанага іканастаса былі размешчаны на сцяне (усяго 6). Дэталі ткацкага станка, калаўрот, чоўны, прасы, самавары, кошыкі і іншыя прадметы размяшчаліся ў зашклёных шафах. Фае было ператворана ў 25а аўдыторыю і там часам праводзіліся заняткі.

3.jpg    На занятках у Рыбалкінай М.Ф.в навучальным этнаграфічным музеі кафедры. 1978г Фота прадаставіла Фалей Антаніна Уладзіміраўна.

4.jpg    Адзін з меркаваных строяў касцюма Віцебскай вобласці, размешчаны ў музеі кафедры ў 1978 годзе. (Аўдыторыя 25а) Фота зроблена да таго, як у музеі кафедры з'явіліся зашклёныя шафы для экспанавання калекцыі. Фота прадаставіла Фалей А. В.

    У памяшканні музея працавалі студэнты, вывучаючы культурныя традыцыі роднага краю. М. Ф. Рыбалкіна прыцягвала многіх студэнтаў да навуковай працы па вывучэнню характэрных асаблівасцях народнага мастацтва Віцебскай вобласці. Праектуючы сучасныя касцюмы і тэкстыльныя малюнкі, студэнты вучыліся правільна выкарыстоўваць і пісьменна перапрацоўваць народныя матывы ў сучасныя тэкстыльныя вырабы і мадэлі адзення. Экспазіцыя музея дэманстравала вялікую разнастайнасць беларускага народнага тэкстылю, вышыўкі, карункаў, адзення, якія змяшчалі характэрныя рысы Віцебскага рэгіёну.

5.jpg Рыбалкіна М.Ф. і Сарокін В.А. са студэнтамі 1980 год.

Фота з архіву Фалей А. В.

   У 1979 годзе калекцыя была прадстаўлена Міхаілу Фёдаравіч Раманюку, які рыхтаваў да выдання альбом «Беларускае народнае адзенне». Праглядаючы экспанаты музея, М. Ф.Раманюк ахарактарызаваў многія як яркія прыклады беларускай народнай творчасці. Прыклады арнаментаў Віцебскай вобласці адлюстраваны ў калекцыі тэкстылю (посцілках). У цяперашні час гэта ўяўляе вялікую цікавасць, паколькі ў выданнях па народнай творчасці з 2000 2013 год інфармацыя па Віцебскай вобласці адсутнічае. Многія экспанаты былі Раманюком адзнятыя, але паколькі кніга была ўжо амаль скампанаваная, апублікаваныя былі толькі два. (Мае меркаванні) :454 калядных летнi ўбор дзяучыны. Пачатак ХХ ст. Зубры Горацкi раён; 457 рукаў жаночай кашулi. Канец ХIХ ст. Янава Сенненскi район ; 459 рука жаночай кашулi Пачатак ХХ ст. Зубры Горацкi раён. Міхаіл Фёдаравіч прачытаў студэнтам ВТІЛП курс лекцый па беларускаму народнаму касцюму, дэманструючы на слайдах свае фота, зробленыя падчас экспедыцый па ўсіх абласцях Беларусі. Па ўспамінах Віктара Антонавіча Сарокіна адзін з экспанатаў музея быў падораны Міхаілу Фёдаравічу гэта была спадніца, наўзамен якой ён перадаў для музея кафедры 2 экспаната.

   Экспазіцыя працавала па 2003 год у 25а аўдыторыі, захавальнікам фондаў была дацэнт кафедры Святлана Анатольеўна Оксінь.

 

   У 1995 годзе калекцыя этнаграфічнага музея кафедры папоўнілася калекцыяй экспанатаў загадчыцы кафедры Галіны Васільеўны Казарноўскай, набытых ёю ў працэсе экспедыцый па Віцебскай вобласці ў Чашніцкі раён вёска Грынькі, Адтуль ёю для музея кафедры быў прывезены ткацкі станок 18 стагоддзя, усталяваны ў цяперашні час у 41 аўдыторыі. Дацэнтам і загадчыцай кафедры Галінай Васільеўнай Казарноўскай была праведзена экспедыцыя ў Брэскую вобласць Лунінецкі раён вёску Кажан-Гарадок. Адтуль былі прывезены ўзоры тэкстылю, вышыўкі. Выстава «Народнае ткацтва» ў цяперашні час працуе ў 41 аўдыторыі, аўтар экспазіцыі Казарноўская Г.В.

   У 2003 годзе экспазіцыя 25а была дэмантаваная і перанесена ў 22 аўдыторыю.

   У 22 аўд. была распрацавана экспазіцыя «Народная культура Віцебскай вобласці». Аўтар экспазіцыі Фалей А. В.

 6.jpg

   Фота экспазіцыі музея кафедры апублікаванае ў часопісе «Вышэйшая школа» №6 за 2003 год у артыкуле «Віцебская школа дызайну». Аўтар артыкула кандыдат тэхнічных навук дацэнт Казарноўская Г.В.

   Быў зроблены праект экспазіцыі кіраўнік  Малін А. Г. Праект не быў ажыццёўлены з-за недахопу сродкаў для стварэння сучаснага інтэр'еру музея.

   На фота студэнты ў 22 аўдыторыі працуюць над рэканструкцыяй жаночых камізэлек. Выканана рэканструкцыя 2 камізэлек (мадэлі выбіраліся з каталога М.Ф. Раманюка і ў адпаведнасці з наяўнымі матэрыяламі). Студэнткі групы І-30 Бяляева Марыя, Майсеева Таццяна, Кабяк Вольга (з мэтай прадставіць касцюмы на манекенах ў сістэме «беларускі народны строй». Паколькі камізэлькі Віцебскай вобласці ў каталогу адсутнічаюць, у якасці прататыпа былі абраныя камізэлькі Брэсцкай вобласці). Кіраўнікі дацэнты кафедры Сяргей Мікалаевіч Мінін і Антаніна Уладзіміраўна Фалей.

            1.  7.jpg                          2.   8.jpg 

Выбраныя з каталога ўзоры камізэлек для рэканструкцыі.

1.Светлагорский раён Брэсцкай вобл.

2.Лельчитский раён Гомельскай вобл

Выкананая копія-рэканструкцыя 1 кашулі з вышыўкай. Студэнткамі гр. Дзтк-6 Міхлюк Вольгай (шыццё) і Шыманка Вольгай (вышыўка). (З мэтай захаваць арнамент вышыўкі які зруйнаваўся). Кіраўнікі дацэнты кафедры Валерый Барысавіч Мар'янкоў і Антаніна Уладзіміраўна Фалей.

9.jpg

    Падарункі музею:

1. Студэнт Мяльгуй Аляксандр гр. Дзтк-4 падарыў 3 ільняныя кашулі з вышыўкай. Меркавана сярэдзіна ХХ стагоддзя

2. Гудченко О. Ф. туфлі пачатку ХХ стагоддзя Віцебскі рэгіён

3. Фалей А. В. Прадмет жаночага гардэроба традыцыйная беларуская хустка-ахінанка. Брэсцкая вобласць

4. Бранштетер П. Л. Лапці, карункі

5. Васільеў В.В. Мэбля і люстэрка меркавана сярэдзіна 20-га стагоддзя.

 

   Рэстаўрацыйныя работы тэкстыльных узораў этнаграфічнага музея кафедры праводзіліся ў траўні-чэрвені 2014 года. У рэстаўрацыйных працах удзельнічалі выкладчыкі:

Луцейковіч Т. Н., Крупская С.Н., Нагавіцына Т.Н., ТолабаваЕ.О., ГудченкоО.Ф., Фалей А.В. Самуціна Н. М.

Здымка узораў для каталога праводзілася пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле Бранштетера П.Л.

Image X of Y | « Пред. | След. »